Сёння ў сталіцы на адну спартыўную пляцоўку стала больш

5 июля 2014

Святочнаму адкрыццю школьнага стадыёна і комплекса спартыўных пляцовак не перашкодзілі нават летнія вакацыі. Новы спорт-аб'ект размясціўся на тэрыторыі адразу дзвюх устаноў адукацыі - 22-й гімназіі і 148-й школы. Першая гульня ў міні-футбол на новым полі прыйшлася даспадобы юным спартсменам. Дарэчы, усё абсталяванне на дзіцячых пляцоўках - беларускай вытворчасці і адпавядае сучасным правілам бяспекі. Да таго ж новым стадыёнам будуць карыстацца навучэнцы суседніх школ.