Сёння ў сталічных кватэрах паступова ўключаецца ацяпленне

17 октября 2014
З улікам рэзкага пахаладання рашэнне аб датэрміновым пачатку абагравальнага сезона прынялі ў мінскай мэрыі. На поўнае падключэнне патрабуецца каля пяці дзён. Таму цяпло паэтапна пачне паступаць спачатку ў жылыя дамы, а потым - у інтэрнаты і гасцініцы. Пасля сістэму адрэгулююць, каб у кватэрах не было занадта горача або холадна. Таксама прадстаўнікі жыллёвых службаў адзначаюць, што ў горадзе створаныя неабходныя запасы розных відаў паліва.