Сёння апоўдні на скрыжаванні вуліц Громава і Слабадской сутыкнуліся грузавік і дзве легкавушкі

13 августа 2013
Больш за ўсё ў аварыі пашкоджаны аўтамабіль BMW - ён прыняў ўдар з двух бакоў. У гэтай машыне пацярпелі два чалавекі. Яны шпіталізаваныя. Меркаваны вінаваты ў аварыі, вадзіцель МАЗа, 19-гадовы хлопец. Пешаходы ў гэтай аварыі не пацярпелі.