Іх дні нараджэння заўсёды будуць выхаднымі днямі! Сёння ў Мінску віншавалі мам, чые малыя з'явіліся на свет у Дзень Незалежнасці. Акцыю З любоўю да дзяцей грамадскае аб'яднанне Белая Русь праводзіць ужо пяты год.
Разам з арганізатарамі маладых мам віншавала і наша здымачная група. Галоўны падарунак сваёй краіне на 3 ліпеня зрабілі маладыя мамы. 233 немаўляткі ў гэты дзень з'явіліся на свет, з іх 41 дзіця - у сталіцы. Сёння маці і дзяцей віншуюць не толькі сваякі. Акцыя Белая Русь - з любоўю да дзяцей прайшла ў некалькіх радзільнях Мінска.
Коўдру, канверт для выпіскі, касметычны набор. Падарункі ад арганізатараў з кожным годам становяцца ўсё больш шчодрымі. Вядома, гэта далёка не ўвесь спіс таго, што неабходна маладой сям'і са з'яўленнем дзіцяці. Але мамы ўдзячныя, у першую чаргу, за ўвагу.
Пра школу маленькай Яўгеніі думаць рана. Ёй усяго 2 дня зроду. Праўда, яна ўжо паспела здзівіць сваіх бацькоў. Нарадзілася з рэкорднай вагой сярод усіх нованароджаных у гэты дзень ў першай клінічнай бальніцы.
Але атрымаць падарункі магчыма не толькі сёння - у бліжэйшы тыдзень дэпутаты и кіраўнікі Белай Русі павіншуюць іншых немаўлят. Па ўсёй краіне.














