Сёння ля мемарыяльнага комплексу Яма ўшаноўвалі памяць ахвяр мінскага гета

30 мая 2013

Жалобны мітынг прысвечаны 70-годдзю гэтых жудасных падзей. У гады Вялікай Айчыннай вайны на месцы сталічнага помніка расстралялі 5 тысяч яўрэйскіх вязняў. Ушанаваць памяць прыехалі дэлегацыі з Ізраіля і ЗША.


Такія мерапрыемствы на гэтым не заканчваюцца, жалобныя мітынгі працягнуцца да кастрычніка. Сёлета плануецца ўзвесці мемарыяльны комплекс у Трасцянцы ў памяць аб ахвярах сярод яўрэеў.