Сёння ў хрысціян каталіцкай канфесіі пачатак Вялікага посту

5 марта 2014

У гэты дзень ва ўсіх храмах падчас службаў здзяйсняецца абавязковы рытуал: галовы вернікаў пасыпаюцца попелам - у знак пакаяння і як сведчанне хуткаплыннага чалавечага быцця. Пры гэтым святар кожнаму прамаўляе: Памятай, што ты - прах і ў прах вернешся. Дарэчы, попел - гэта спаленыя мінулагоднія галінкі вярбы. Імі вернікі віталі Хрыста падчас Вербнай нядзелі.


На працягу посту касцёл раіць не столькі адмаўляцца ад ужывання скаромнай ежы, колькі ачышчацца духоўна - праз споведзь і малітву. У такім выпадку вернікі належным чынам падрыхтуюцца да Вялікдня, які сёлета прыпадае на 20 красавіка.