Сёння ў католікаў пачынаецца пост

1 декабря 2013

У гэты перыяд касцёл заклікае вернікаў прысвяціць час разважанням, малітве і духоўнаму ачышчэнню. Падчас посту ўстрымлівацца ад ежы не абавязкова дзецям, пажылым, хворым, цяжарным жанчынам і людзям, якія знаходзяцца ў падарожжы. Характэрны сімвал перадкаляднага посту - вянок, на якім размяшчаюць чатыры свечкі — сімвал чатырох тыдняў да нараджэння Хрыста.