Сёння свой першы дзень нараджэння адзначаюць тыграняты Зара і Вара

29 октября 2014
Для сваіх гадаванцаў сталічны заапарк падрыхтаваў сапраўдны святочны торт, праўда, без крэму і бісквіту. У жывёл свае гастранамічныя прыхільнасці. Удзельнікаў свята чакала цікавая забаўная праграма: гульні, віктарыны і конкурсы. Акрамя гэтага, самыя маленькія наведвальнікі падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі.

Бенгальскія тыграняты паўгода таму прыехалі ў Мінск і адчуваюць сябе камфортна.