Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё універсітэта трэцяга ўзросту

25 сентября 2013
Пажылых людзей пасвяцілі ў студэнты. Каля сотні бабуль і дзядуляў будуць вучыцца на псіхолагаў, журналістаў, вывучаць камп'ютарныя тэхналогіі і мовы.

Хто аказаўся сярод першапраходцаў і чым прыцягвае вучоба пасля пенсіі, ведае Марына Мураўёва.

Галіна Аляксандраўна ўсё жыццё аддала навуцы. Амаль 40 гадоў працавала інжынерам-хімікам, абараніла дысертацыю. Ва ўніверсітэце 3-га ўзросту прайшла экспрэс-курс па асваенні Інтэрнэта. Сёння залічана ў студэнты факультэта журналістыкі.
Сёння ўніверсітэт трэцяга ўзросту ўрачыста расчыніў дзверы для сталых людзей. На пачатку прагучала студэнцкая клятва.

Студэнты паспрабуюць сябе ў сацыяльнай працы і псіхалогіі, журналістыцы. Асвояць камп'ютар і замежныя мовы. Стаць студэнтамі выказалі жаданне больш за паўтысячы пенсіянераў. Але залічылі толькі сотню. У першую чаргу - былых вязняў канцлагераў і ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Для іх навучанне бясплатнае.

Заняткі будуць праходзіць па дзве акадэмічныя гадзіны адзін раз на тыдзень. Факультэты сацыяльнай працы і псіхалогіі, замежных моў і журналістыкі будуць працаваць на базе Першамайскага тэрытарыяльнага цэнтра. Стаць з камп'ютарам на ты студэнты змогуць ва ўсіх астатніх сацыяльных цэнтрах у кожным раёне сталіцы.

Не забыліся кіраўнікі праекта і на тых, хто застаўся па-за межамі конкурснага паступлення.
У якасці практыкі на факультэце сацыяльнай працы і псіхалогіі пажылыя студэнты будуць наведваць тых, хто па стане здароўя не прайшоў конкурс. Для іх арганізаваны праект Званая вячэра.

Для ўсіх студэнтаў на базе ўніверсітэта 3-га ўзросту запрацуюць электронная і аўдыябібліятэкі. Заняткі ў навучальнай установе пачнуцца 10 кастрычніка.