Сёння адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў

3 декабря 2013

Мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, не абмінулі і нашу сталіцу. Напярэдадні Вялікая дыскатэка на колах сабрала дзясяткі юных танцораў, для каго інвалідная каляска не з'яўляецца перашкодай для праяўлення сваёй шчырасці і эмоцый. На працягу трох гадзін на танцпляцоўцы панавала атмасфера сяброўства і цеплыні, дзе кожны з прысутных атрымаў зарад станоўчага настрою.


Дарэчы, усяго ў сталіцы на сённяшні дзень налічваецца больш за 5 тысяч дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў.