Сёння адзначаецца Дзень працы - Першамай

1 мая 2014

Па традыцыі гарадскія шэсці і мітынгі апярэджвае ўрачыстае ўскладанне кветак на плошчы Незалежнасці. Ля помніка Уладзіміру Леніну сабраліся прадстаўнікі гарадской улады, буйных прамысловых прадпрыемстваў, члены грамадскіх аб'яднанняў і партый і сталічная моладзь. Сёлета павіншаваць беларусаў са святам працы завіталі і прадстаўнікі замежных дыпламатычных місій.


Сёлета свята Першага мая знамянальнае ўдвая, бо юбілейны, сто дзясяты год існавання прафсаюзнага руху ў нашай краіне супадае са святкаваннем Дня працы.