Сёння пачалі працаваць дзесяць загарадных лагераў

3 июня 2013

А да канца тыдня дзеці заедуць ва ўсе астатнія аздараўленчыя ўстановы. Асноўную стаўку ў гэтым сезоне робяць менавіта на іх. Кошт пуцёўкі сёлета ў сярэднім складае два з паловай мільёна рублёў без уліку дзярждатацый памерам 900 тысяч.


Нагадаем, бясплатна адпачыць у аздараўленчых лагерах могуць сіроты, дзеці-інваліды, а таксама тыя, хто іх суправаджае.