Сёння - Міжнародны дзень студэнта

17 ноября 2013

Сёння есць падстава забыць пра вучобу і будучыю сесію - сваё свята адзначаюць студэнты. Разам з беларусамі святкуюць і навучэнцы-замежнікі, што атрымліваюць вышэйшую адукацыю ў Беларусі. У галоўнай ВНУ краіны сёлета колькасць як першакурснікаў, так і магістрантаў з замежных краін пабіла ўсе рэкорды.


Наш карэспандэнт Надзея Сербіненка пацікавілася, як вучыцца замежнай моладзі ў нашай краіне. Больш за тысячу навучэнцаў замежных краін сёлета залічаны на розныя факультэты БДУ. Усяго ж на дзённай форме вышэйшую адукацыю атрымліваюць больш за дваццаць тысяч студэнтаў з іншых краін.


2011-ы год стаў рэкордным па прыёме замежных студэнтаў за ўсю гісторыю навучальнай установы. Сёлета пашырылася і студэнцкая геаграфія.


Факультэт міжнародных адносін - візітная картка БДУ - даў прытулак амаль паўтысячы замежных студэнтаў. А гэта -20% ад усіх навучэнцаў факультэта. Такі інтэрнацыянальны падыход дае пэўныя перавагі як для беларускіх студэнтаў, так і для гасцей.


Себасцьян прыляцеў ў Мінск з Нарвегіі, дакладней, паўночнай яе часткі. Нам ён прызнаўся, што ў беларускай сталіцы зараз значна больш халодна, чым на радзіме. Толькі паўтара месяца юнак вывучае рускую мову, але пэўнае асабістае стаўленне да яе ўжо склалася.


Пяцікурснік Чжан па-руску размаўляе вельмі ўпэўнена. Кітайскі акцэнт, безумоўна, адчуваецца, але гэта не перашкаджае юнаку выступаць на факультэцкіх канцэртах і працаваць у турыстычным агенцтве. У планах на наступны год - атрымаць ступень магістра.


Грэк Іаяніс вучыцца ў Мінску тры гады. Чэмпіянат па хакеі для яго - выдатная магчымасць яшчэ глыбей пазнаёміцца са спартыўнымі і культурнымі традыцыямі беларусаў.


Да Іаяніса і туркменкі Гузелі наша здымачная група завітала ў новы інтэрнат. Гузеля жыве у адным пакоі з беларускамі і за гэты час дзяўчаты сталі сапраўднымі сяброўкамі. Дарэчы, пасля заканчэння БДУ Гузеля марыць стаць дыпламатам і прадстаўляць сваю краіну на міжнароднай арэне. А Іаяніс з гонарам паказвае фотаздымкі з экскурсіі па Брэсцкай крэпасці і дэманструе асабісты фотаархіў.


Для студэнтаў, што прыехалі з іншых краін, Беларусь стала другой радзімай. Тут яны не толькі атрымліваюць адукацыю. Студэнты набываюць сяброў на ўсё жыццё.