Сёння для католікаў сталіцы асаблівы дзень

1 июня 2013
А 18 гадзіне ў Мінскі архікафэдральны касцёл Імя Прасвятой Дзевы Марыі прыбудуць рэліквіі Святой Тэрэзы. Там яны прабудуць да 2 чэрвеня. Пасля скарб, які так чакалі беларускія вернікі, перавязуць у парафію Божага цела, у капліцу, аб якой клапоцяцца айцы кармеліты. Завершыцца перэгрынацыя рэліквій Святой Тэрэзы Дзіцятка Ісуса 28 жніўня ў Віцебску.