Сёння Беларусь далучыцца да буйной экалагічнай акцыі Гадзіна Зямлі

29 марта 2014

Сёння а палове дзявятага вечара наша краіна далучыцца да буйной экалагічнай акцыі Гадзіна Зямлі. Сутнасць акцыі ў тым, каб на адну гадзіну адключыць святло і электрапрыборы і, вядома, зрабіць беражлівыя адносіны да прыроды пастаяннай звычкай. У сталіцы на адну гадзіну пагасне падсвятленне праспектаў Незалежнасці і Пераможцаў, агні Нацыянальнай бібліятэкі, падсвятленне на будынках буйных гандлёвых цэнтраў і ўніверсітэтаў Мінска.


Штогадовая акцыя Гадзіна Зямлі арганізавана Сусветным фондам дзікай прыроды і праходзіць з 2007 года. Зараз акцыя ператварылася ў падзею сусветнага маштабу і ахоплівае 7000 гарадоў.