З сённяшняга дня можна пакатацца на каньках

6 августа 2013

З сённяшняга дня можна пакатацца на каньках у новым Лядовым палацы. Каштуе паслуга ўсяго 20 тысяч рублёў. У распараджэнні мінчан пакуль што толькі два крытыя каткі - трэніровачны і гульнявы. А вось саўна, кафэ, трэнажорныя і харэаграфічныя залы змогуць прыняць сваіх першых наведвальнікаў не раней, чым восенню - у новым лядовым комплексе пакуль вядуцца падрыхтоўчыя работы.


Асаблівасцю канструкцыі катка сталі драўляныя апорныя аркі. Яны не падтрымліваюць гарэнне і не гніюць дзякуючы спецыяльнаму саставу, якім прасякнута драўніна. А гумавае пакрыццё падлогі дазволіць дайсці да кафэ не здымаючы канькоў.