З лістапада ў Мінскай вобласці дзейнічае забарона на лоўлю сома

6 ноября 2014
Ужо ў наступным сезоне ў буйных вадаёмах чакаецца багаты ўлоў. Гэтаму спрыяе маштабнае зарыбленне, якое правялі спецыялісты Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Як выглядае наваселле карпа і ў чым выгады афіцыйнай рыбалкі?

Аляксей Кандраценка вярнуўся з Салігорскага вадасховішча.


У вадалазаў на беразе вадасховішча нестандартная місія: адправіць рыбу ў далёкае плаванне. У вялікім патоку гэта могуць зрабіць самастойна не ўсе. Карпа, таўсталобіка і белага амура сюды прывозяць у рыбавозах з Любані і адпускаюць. Так адбываецца штогадовае зарыбленне вадаёмаў. Улоў такой рыбалкі-наадварот - 13 тон.


Аптымальная вага рыбы, якая трапляе ў ваду, каля 500 грамаў. Так яна зможа хутчэй адаптавацца да новых ўмоў і, калі патрэбна, уцячы ад драпежніка-шчупака.


Маштабнае зарыбленне адбылося ва ўсіх абласцях Беларусі. У Цэнтральным рэгіёне на водныя рэсурсы сталі багацейшыя Пятровіцкае і Салігорскае вадасховішчы.

Ігар Кавальчук, вядучы спецыяліст упраўлення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў: Гэта зарыбленне стала магчымым за кошт таго, што Беларускае грамадства паляўнічых і рыбаловаў накіравала сродкі, атрыманыя ад членскіх узносаў рыбаловаў-аматараў. З мэтай аднавіць рыбныя рэсурсы, палепшыць відавы састаў у вадаёмах.


Такім чынам самі аматары прыроды інвесціруюць у поспех сваіх будучых ўловаў. Дарэчы ў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў у арсенале нямала бонусаў.


Вадзім Шуба, дырэктар Салігорскага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў: Пры лоўлі на вуду можна выкарыстаць да 10 кручкоў, а зімой таксама можна 10 ставак выкарыстоўваць. Чалавек, які не лічыцца ў таварыстве, толькі 5.


Сёння стаць афіцыйным рыбаком-аматарам нескладана і нядорага. Уступны ўзнос - 90 тысяч рублёў. Плюс штогадовая плата - памерам адну базавую велічыню, сёння гэта - 150 тысяч. Умераная цана за вялікае і паўнапраўнае задавальненне карыстацца дарамі прыроды.