З дзясятак населеных пунктаў пад пагрозай затаплення

4 апреля 2013

Найперш гэта датычыцца Барысаўскага, Пухавіцкага раёнаў, Маладзечна і Стоўбцаў. Да паводкаў рыхтуюцца як самі жыхары, так ратавальнікі, і медыкі. Зараз вызначаюцца месцы для адсялення людзей, ствараюцца запасы харчавання і паліва.
 


У адным з самых небяспечных раёнаў пабывала Антаніна Станкевіч.


Пакуль што жыхары гэтага прыватнага сектара, як кажуць, могуць выдыхнуць. Надвор’е дапамагае: невялікі плюс удзень і лёгкі начны мінус ратуюць калі не ад сусветнага, то ад усебарысаўскага патопу дакладна.


Але літаральна праз тыдзень сітуацыя зменіцца. Вясна ўсё ж такі возьме сваё, а разам з ёю вада падступіць да самых дамоў. Мясцовыя жыхары - маральна гатовыя.


Каб усе ж такі лодкі канчаткова не выцеснілі аўто з некаторых вуліц горада, супрацоўнікі МНС рыхтуюцца да вялікага плавання. Уся тэхніка, як кажуць спецыялісты, гатова выехаць на месца патопу па першым званку.


Чырвоным колерам небяспекі на карце сталічнага рэгіёну пазначаны не толькі Барысаў. Масавых падтапленняў на днях чакаюць у Маладзечанскім, Вілейскім, Стаўбцоўскім і Бярэзінскім раёнах.