З 26 кастрычніка будуць адменены некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній

23 октября 2014
Некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканамкласа з 26 кастрычніка будуць адменены у сувязі з пераходам Расіі і Украіны на зімовы час. Змяненні адбудуцца ў раскладзе цягнікоў з Мінска ў Стоўбцы, Маладзечна, Аляхновічы, Барысаў і Асіповічы. Таксама будуць адменены некаторыя рэйсы цягніка Орша - Лепель - Орша і Маладзечна - Параф'янаў - Маладзечна. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у даведачных бюро чыгуначных вакзалаў, а таксама на станцыях і прыпынках.