З 1 красавіка ўвесь сталічны транспарт будзе пераведзены на электронныя праязныя

18 марта 2014
Такім чынам, у аўтобусах і тралейбусах пачнуць працаваць валідатары і электронныя кампостары. Для аплаты праезду пасажырам будуць даступныя як смарт-карты на адзін від транспарту, так і ўніверсальныя карткі на пэўную колькасць паездак. Прычым, жэтоны і талоны можна будзе выкарыстоўваць для аднаразовых паездак.