З 1 красавіка ў сталічным транспарце пачнуць дзейнічаць разумныя праязныя

28 марта 2014

Устаноўка валідатараў для электронных смарт-карт амаль завершана. З 1 красавіка навінка распаўсюджваецца на 4 віды грамадскага транспарту: метро, аўтобус, тралейбус і трамвай. На электронны праязны можна закласці і пэўную колькасць паездак. І сёння стала вядома - праезд у транспарце Мінска падаражае з 1 красавіка. Талон або жэтон у метро будзе каштаваць 3700, пры продажы вадзіцелем - 4000. Паездка ў аўтобусах экспрэсных маршрутаў будзе абыходзіцца 5000 рублёў.