Рыбныя гаспадаркі Мінскай вобласці павялічаць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі

2 августа 2014
Рыбныя гаспадаркі Мінскай вобласці сёлета плануюць павялічыць аб'ёмы вытворчасці прадукцыі. Спецыялісты абяцаюць парадаваць пакупнікоў і новым асартыментам свежай рыбы і паўфабрыкатаў. Дзе праводзяць лета карп, шчупак і сом, як рыбгасы рыхтуюцца да восеньскіх кірмашоў? Аляксей Кандраценка раскрыў рыбныя месцы ў Любані.

Увага - кантрольны аблоў. Работнікі Любанскага рыбгаса закідваюць сеткі адзін раз на 10 дзён з гаспадарча-практычным сэнсам. Карпа ці таўсталобіка дастаюць з вадаёма. Своеасаблівы рыбны медагляд працягваецца нядоўга і рыбу зноў адпускаюць у ваду.
Белы амур, карп, шчупак... Улетку ўся рыба нагульвае вагу. Для гэтага 28 сажалак, дзе іх даглядаюць і падкормліваюць. А вось для самоў - асобныя закрытыя вадаёмы. Яны ж драпежнікі. Каб патаўсцець да таварнай кандыцыі, ім трэба некалькі гадоў. Вялікі ўлоў чакаецца восенню, пакуль жа рыбгас актыўна ўзводзіць новы цэх для перапрацоўкі.
Зараз будаўнічыя работы набліжаюцца да фіналу, адначасова стартуе падрыхтоўка да мантажу і наладкі абсталявання. Літаральна праз некалькі месяцаў тут пачне працаваць новы цэх.
Будучая прадукцыя прызначана як для ўнутранага рынку, так і для экспарту. Якімі рыбнымі далікатэсамі здзівяць пакупнікоў на восеньскіх кірмашах рыбгасы вобласці, як сёння ў цэлым развіваецца Любанскі раён? Усе падрабязнасці ў праграме Навіны. Цэнтральны рэгіён у нядзелю ў 12:10.