Рыбныя гаспадаркі Мінскай вобласці з добрым уловам

23 октября 2014
Рыбныя гаспадаркі Мінскай вобласці сёлета ўвосень атрымаюць добры ўлоў - амаль чатыры тысячы тон рыбы. Акрамя свежай прадукцыі, спажыўцам прапануюць таксама паўфабрыкаты і рыбныя дэлікатэсы. А на чарзе фарэль ад новага рыбгаса. Ён пачне працаваць у Стоўбцах у найбліжэйшы час.

На вялікай абласной рыбалцы пабываў Аляксей Кандраценка.

Для гэтай рыбы лета дарэмна не прайшло: карп, белы амур або таўсталобік нагулялі добрую вагу. Зараз час адлову і сартавання. Частка прадукцыі трапляе ў цэх перапрацоўкі. Тут з рыбы вырабляюць філе і паўфабрыкаты.

Алена Шумко, тэхнолаг цэха перапрацоўкі рыбы Любанскага рыбакамбіната: Перавагі рыбы пад вакуумам у тым, што ў яе тэрмін прыдатнасці большы, чым у проста замарожанай рыбы. Яна захоўваецца да 7 месяцаў. Усе карысныя ўласцівасці, натуральна, захоўваюцца.

Любанскі рыбакамбінат забяспечвае свежай рыбай спажыўцоў Мінскай і Магілёўскай абласцей.

Поспех кожнай вялікай рыбалкі залежыць не толькі ад спрытнасці рыбака, але і хуткасці транспартавання. Вось такі аднатонны рыбавоз літаральна праз 3 гадзіны даставіць свежага карпа ці таўсталобіка ў сталіцу.

Усяго ў аўтапарку рыбгаса 15 машын. Стабільны попыт у Любані і на вэнджаную рыбу. Сакрэту спецыяльнага густу няма: уся справа ў натуральнасці сыравіны.

Уладзімір Халюта, майстар цэха перапрацоўкі рыбы Любанскага рыбакамбіната: Натуральнасць густу дасягаецца тым, што не ўжываюцца хімічныя элементы, напрыклад, вадкі дым. Мы выкарыстоўваем пры вэнджанні трэскі вольхі.

Зрэшты, для аматараў рыбы ўжо хутка асартымент павялічыцца. У Стаўбцоўскім раёне пачне працаваць першы ў Мінскай вобласці рыбгас па вырошчванні фарэлі. 300 тон каштоўнай рыбы за год - гарантавана.

Андрэй Сяргееў, начальнік аддзела рыбалоўнай гаспадаркі і індустрыяльнага рыбаводства ДА Белвадгас: Фарэль добрая на ўсе артыкулы. Гэта і яе мяса з вялікай колькасцю амега-3 тлустых кіслот. Гэта карысна для арганізма чалавека. Плюс гэта ікра, якая раней прыходзіла толькі з Далёкага Усходу. Зараз яе можна будзе атрымліваць у сваіх умовах.

Уся прадукцыя рыбгасаў Мінскай вобласці даступная ў сталіцы на традыцыйных кірмашах. Вялікая рыбалка ў выхадныя ля Палаца спорту працягнецца да снежня.