Рыбалка ў Беларусі можа стаць платнай

14 июля 2013

Найперш для тых, хто ловіць рыбу інтэнсіўнымі спосабамі - на аматарскія вуды да двух дзясяткаў кручкоў, а таксама падчас падводнага палявання. Рыбаловаў жа, якія карыстаюцца толькі адным кручком, плата можа мінаваць. Гэта ж датычыцца непаўналетніх і пенсіянераў. Атрыманыя сродкі Беларускае аб'яднанне паляўнічых і рыбаловаў плануе напраўляць на развіццё інфраструктуры ля вадаёмаў.