Рыба на любы густ і духмяная юшка

22 ноября 2014

Цяпер міні-кірмашы праходзяць ў розных раёнах сталіцы. Сёння і заўтра мінчане могуць набыць рыбу на праспекце Газеты Праўда, што ў Маскоўскім раёне. Рыбгасы з усёй краіны прапануюць пакупнікам шырокі асартымент жывой і перапрацаванай рыбы па цэнах вытворцаў. Працуе кірмаш да 16 гадзін. У Мінску на восеньскіх кірмашах было рэалізавана 138 тон рыбы. Такія спецыялізаваныя базары будуць праходзіць да 28 снежня па чарзе ва ўсіх раёнах сталіцы.