Рубрыка Праменад

20 декабря 2013

Мастацкі дзённік дыхання, перформанс у цемры пад кельцкую арфу і рок у выкананні нашчадкаў Максіма Багдановіча.


Чым яшчэ запомніцца гэты ўікэнд, ведае Ніна Мажэйка. Рок у выкананні Максіма Багдановіча. Музычна-паэтычную праграму стварыў мінскі рок-калектыў Нельга забыць. Гурт піша свае музычныя інтэрпрэтацыі твораў класікаў. Вось і назваў сябе ў гонар рамана Караткевіча. А новую праграму пішуць па лацініцы - Mertvets... - хоць у тэкстах - гучыць Максім Багдановіч.


За аснову імпрэзы ўзялі вершы, якія не на слыху. З чарнавых запісаў Багдановіча. Якія не знойдзеш у школьных падручніках. Паглядзець на калектыў у дзеянні можна ў наступную суботу.


Тушыце святло. Гэты калектыў выступае толькі ў цемры. Ужо заўтра ў сталічным антыкафэ казачны перформанс. Праграма - вынік зліцця двух гуртоў - музычны праект Люм'ер Тэйлз (назва складаецца з двух слоў - люм'ер - святло і тэйлз, па-нашаму, казкі) плюс тэатр лялек Дом сонца.


Артдзеянне падзеляць на тры часткі. Усе ў стылі эмбіент. Напрамак электроннай музыкі, заснаваны на мадуляцыях гукавога тэмбра. Дапоўніць аб'ём гучання экзатычная кельцкая арфа. Асалоду атрымаем і ад візуальнага дзеяння - усе музычныя інструменты падсвечаны.


Дыхайце - не дыхайце. Атрымаць асалоду ад цішыні можна ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва. Міміку лёгкіх ва ўсіх дэталях прадэманстравала артлэдзі і выдумшчыца Вольга Сазыкіна. Мастачка занатавала кожны асабісты удых і выдах. Атрымаўся - мастацкі дзённік дыхання.


Тут жа і сам працэс стварэння лёгкаграм. Усё знята на відэа. Ну чым не мастацкая медытацыя. Падчас напісання, калі мастачка, вядзе лінію, неабходна рабіць перапынкі. 15-20 хвілін, каб не страціць настрой. Час, калі яна вярнулася да чорнага ці белага палатна, адлюстраваны прама на папяровых пано.


Суботні вечар у стылі дэкаданс. Утульны клубны канцэрт адыграе сталічны гурт Akute. Рок-калектыў стварае дыска пераважна з лірычным гучаннем. Вось такі дысананс у сэнсе - дэкаданс. Але гэта зусім не значыць, што вечарына пройдзе на сумнай ноце.


Наадварот. Публіку чакаюць некалькі гадзін захаплення дасканалым беларускім вымаўленнем пад брутальныя рытмы.


Такім будзе ўікэнд. Паглядзіце на яго ў культурным ракурсе. Не пазбяўляйце сябе задавальнення.