Рубрыка Матчбол

29 июля 2013
Дзве каманды з чатырох - страты Цэнтральнага рэгіёну ў футбольных еўракубках. БАТЭ і Шахцёр цяпер будуць высвятляць, хто з іх мацнейшы ў чэмпіянаце, а вось футбольны клуб Мінск і сталічнае Дынама адпраўляюцца ў Еўропу: у Шатландыю і Турцыю адпаведна. Чаму сапернікаў нашых дружын мы не ўбачым у Мінску, ці ёсць плюсы ў паражэнні барысаўчан і чаму балельшчыкі вырашаюць лёс клуба Партызан - МТЗ? Адказы - у рубрыцы Матчбол.

Расказвае Станіслаў Ліпскі: Паражэнне БАТЭ ў другім раўндзе Лігі чэмпіёнаў, мабыць, самае страшнае, што магло адбыцца для беларускіх аматараў футбола. Як ніяк, а за пяць гадоў прывыклі восенню да бітваў у Мінску з Баварыяй, Барселонай, Рэалам.
Да гэтага часу здавалася, што пройгрыш у Карагандзе - нейкі злы анекдот зайздроснікаў клуба. Так, саступілі дома - але клас нашай каманды быў на парадак вышэй, нягледзячы на тое, што і зарабляюць айчынныя футбалісты менш, чым у Казахстане. На матч з Шахцёрам дадатковай матывацыі барысаўчанам не спатрэбілася, як і не спатрэбілася яна была мясцовым балельшчыкам - нягледзячы на дождж, стадыён быў перапоўнены.

Аляксандр Валадзько, паўабаронца ФК БАТЭ, Барысаў: Плюс вар'яцкі настрой Шахцёра. Тая аура, ў якой яны гулялі, максімальна спрасціўшы гульню, і прынесла ім вынік. Напэўна, можна сказаць пра нейкае нешанцаванне. Крыху. 10 сек?.

І на самай справе - быў удар у перакладзіну Радзівонава, і, вядома ж, пенальці. Крывец не забіў, а потым яшчэ і промах Гарбунова ў цэнтры поля, памятаеце, менавіта пасля гэтага моманту беларус - Зяньковіч - паставіў кропку ў паядынках.

Надзею на вялікі футбол нечакана падарылі сталічныя дынамаўцы, абыграўшы ў Харватыі Лакаматыву - 3-2. Наступны сапернік бела-блакітных - турэцкі Трабзанспор. А вось гараджане з футбольнага клуба Мінск усё ж прадказальна перайгралі мальтыйскага Валету 2-0.

Васілюк і Кібук - аўтары галоў. Амбіцыйны Вадзім Скрыпчанка разам з камандай - аб'ектыўна парадавалі. Наступны сапернік не самы грозны: Сэнт-Джонстан з Шатландыі, але ён перайграў даволі вядомы Русенборг. Праўда першыя матчы Лігу Еўропы 1 жніўня ў Мінску не ўбачым - парадокс, але ў сталіцы цяпер няма палёў, якія адпавядалі б
усім міжнародным параметрам. Як вынік: футбольны клуб Мінск гуляе ў Гродне, дынамаўцы - у Брэсце.

17 ліпеня дырэктарам сталічнага футбольнага клуба Партызан-МТЗ афіцыйна стала Ганна Болбас. Двухразовы ўладальнік Кубка краіны цяпер існуе выключна дзякуючы сваім балельшчыкам. Дарэчы, менавіта яны і прызначылі 22-гадовую бабруйчанку на пасаду дырэктара.

У лютым 2012 клуб пазбавіўся спонсара - было прынята рашэнне яго закрыць. Ды вось толькі балельшчыкі з гэтым былі не згодныя - сабраліся разам і выратавалі каманду. Шукалі грошы па ўсёй Еўропе - атрымалася. У выніку ў 2012 выступалі у чэмпіянаце Мінска, зараз - у другой лізе.

Ганна скончыла мехмат БДУ, родам з Бабруйска, бацька - радавы супрацоўнік банка, мама - працуе спецыялістам па знешнім гандлі. Замужам - муж валанцёрам таксама ў клубе. Галоўная задача цяпер для яе - знайсці спонсара. А бізнес-стратэгія ўжо распрацавана.
25 жніўня каманда гуляе дома.

На гэтым тыдні хварэем за футбольны клуб Мінск і сталічнае Дынама ў Лізе Еўропы - яны наша апошняя надзея. Пакуль усё, убачымся праз тыдзень.