Рубрика Матчбол

25 ноября 2013

Шостае паражэнне запар і апошняе месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі - усё ж важкая прычына нешта памяняць у сістэме хакейнага сталічнага Дынама. Стаўку зрабілі на новага трэнера. Тым часам футбольнае Дынама ў паядынку супраць БАТЭ заваёўвае бронзавыя медалі чэмпіянату, а гандбольнае рызыкуе не трапіць у наступны раунд Лігі чэмпіёнаў. Па якім шляху ісці далей? Адказы ў нашай рубрыцы матчбола.


Звальненне з пасады Аляксандра Андрыеўскага не было нечаканасцю нават для яго самаго, усё ж каманда апошняя ў Заходняй канферэнцыі. А калі нешта трэба памяняць - звычайна выбар падае на змену менавіта галоўнага трэнера каманды - з надзеяй на шанцаванне новага настаўніка, бо саму сістэму ў сярэдзіне сезона змяніць проста немагчыма.


Тым больш славацкі спецыяліст Любамір Покавіч працаваў памочнікам Аляксандра Андрыеўскага, яны яшчэ пару дзён таму былі адной камандай - аднадумцамі, такім чынам, кардынальных змен чакаць не даводзіцца. А вось што датычыцца шанцавання - тут стаўка 100% апраўдана, плюс у кіраўніцтва клуба яшчэ і надзеі на энтузіязм Покавіча - усё ж атрымаць шанц стаць галоўным, прычым у любой справе, пагадзіцеся, заўсёды натхняе. На апошняй прэс-канферэнцыі пасля хатняга паражэння ад Салавата яго - натхнення - відавочна, не хапала Андрыеўскаму.


У нядзельным матчы Дынама супраць магнітагорскага Металурга - кардынальных перамен ў арганізацыі гульні зуброў не адбылося, але ў эмацыянальным плане наганяй адыграў сваю ролю - мінчане, пасля шасці паражэнняў запар, выйгралі 3:1. Што далей? Далей трэба працягваць рыхтавацца і рыхтаваць каманду да хатняга чеміянату свету па хакеі.


А вось футбольнае мінскае Дынама, без перабольшання, напярэдадні парадавала - у беларускім класіка - у паядынку супраць БАТЭ мінчане заваявалі бронзавыя медалі чэмпіянату.


Сталічны стадыён Трактар даўно не збіраў аншлаг - не даводзілася на гэта разлічваць і на гэты раз: бачная афіша Дынама - БАТЭ не падстава, і не падстава магчымасць павіншаваць балельшчыкам сваю каманду з заваяваннем медалёў. А гульня атрымалася цікавай. Дзеючы чэмпіён на 55 хвіліне павёў - Аляксандр Валадзько пасля перадачы Глеба забіў.


Дынамаўцам трэба было браць мінімум адно ачко, каб стаць трэцімі, яны гэтага вельмі хацелі. А больш дакладна, Уладзімір Хвашчынскі - ён зраўнаваў лік, і яшчэ больш Ігар Стасевіч - ён прыносіць перамогу мінчанам.


А вось галоўны трэнер Дынама як ніколі быў настроены пагутарыць з журналістамі на прэс-канферэнцыі пасля матчу.


У гэтым сезоне засталося згуляць апошні тур - пажаданні на наступны.


Гандбольнае Дынама няўдала з'ездзіла ў Барселону - як і тыдзень таму дружына Барыса Дзеніча зноў прайграла з розніцай 10 мячоў Мінчане цяпер у сваёй групе займаюць пятае месца - у наступны раунд выходзяць 4 лепшыя клубы. Пытанне аб пападанні ў плэй-оф вырашыцца ў наступным хатнім паядынку - супраць ПСЖ 1 снежня.


На гэтым тыдні сочым разам за Дынама у КХЛ, заўтра біятлон і Ліга чэмпіёнаў - прамыя трансляцыя на тэлеканалах Беларусь 2 і Беларусь 5.