Рубрыка Матчбол

16 декабря 2013

У новым будынку Нацыянальнага алімпійскага камітэта віншавалі пераможцу этапа Кубка свету па парусным спорце Таццяну Драздоўскую. Прэс-канферэнцыя з удзелам Таццяны стала першай, якую правялі ў новым цэнтры беларускага спорту. Падрабязнасці перамогі беларускі ў парусным спорце глядзіце ў рубрыцы Матчбол.


Беларускі спорт канчаткова схаваўся ў крытыя арэны. Толькі наша суайчынніца Таццяна Драздоўская, якая стала пераможцай этапа Кубка свету па парусным спорце, прадаўжае выступаць у адкрытым моры.


Гэта адбылося ў аўстралійскім Мельбурне. Таццяна Драздоўская стала лепшай у свеце, і пасля перамогі на гэтым этапе паднялася на другое месца ў агульным сусветным спісе.


Сапернікі Таццяны раней вельмі часта пыталіся, якую краіну яна прадстаўляе. Зараз доўга тлумачыць не трэба. Стаць лепшай у свеце ў парусным спорце можна і на беларускіх рэках і азёрах. Нават на Камсамольскім возеры ў Мінску - гаворыць Таццяна.


На мінулым тыдні мы хварэлі за нашу знакамітую плыўчыху Аляксандру Герасіменю. У Даніі завяршыўся чэмпіянат свету па плаванні на кароткай вадзе.


Беларусы там заваявалі чатыры медалі. У Аляксандры Герасімені дзве бронзы. На дыстанцыях 50 і 100 метраў вольным стылем. Павел Санковіч выйграў бронзу на дыстанцыі 50 метраў на спіне.


Выдатнага выніку дасягнуў на гэтым чэмпіянаце свету Яўген Цуркін. Для таго, каб выйграць бронзу на 50 метраў батэрфляем, яму спатрэбілася паставіць рэкорд Беларусі.


Мінскае Дынама пасля трох перамог запар у Кантынентальнай хакейнай лізе зноў правальвае матчы. У апошніх сямі гульнях зубры прайгралі шэсць разоў.


На мінулым тыдні беларускія хакеісты правялі тры матчы. Два дома супраць Віцязя і маскоўскага Дынама, адзін на выездзе - супраць украінскага Данбаса. Тры матчы - тры пройгрышы. І апошні радок сваёй канферэнцыі.


Сустрэча з двухразовым пераможцам Кубка Гагарына маскоўскім Дынама на Мінск-Арэне пачыналася правальна для зуброў. 3:0 - у сярэдзіне другога перыяду.


Маскоўскаму Дынама ў выніку ўступілі 2:4. Данбасу - 1:3. Сёлета мінскія дынамаўцы правядуць яшчэ два матчы, і ўсе дома. 27 снежня супраць казанскага Ак Барса, 29 - ніжагародскага Тарпеда.


Адсутнасць лідара на пляцоўцы ў трэцяй чвэрці, жахлівы працэнт выйграных падбораў і псіхалогія - вынікі паражэння баскетбалістаў Цмокі-Мінск у матчы рэгулярнага чэмпіянату лігі ВТБ супраць самарскімх Чырвоных крылаў, які завяршае першы круг. Цмокі пасля першай паловы сустрэчы вялі 43:32, а ў выніку ўступілі 66:74.


Беларускі клуб з самым невялікім бюджэтам у лізе ўсё роўна змагаецца за выхад у плэй-оф турніру. У першую чаргу, Цмокі - каманда не толькі на пляцоўцы.