Рубрыка Матчбол

15 июля 2013

Футбалісты сталічнага Дынама раней за астатнія беларускія клубы сталі вырашаць у сезоне дзве задачы: заваяванне медалёў чэмпіянату краіны і выхад у групавы раўнд Лігі Еўропы. Ці атрымліваецца ў бела-блакітных весці барацьбу на два фронты? Адказ ў нашай рубрыцы Матчбол.


Расказвае Станіслаў Ліпскі.


Роберт Мааскант самы ўсмешлівы трэнер футбольнага чэмпіянату. Зразумець настаўніка сталічных дынамаўцаў можна. Адно паражэнне (на якое ён аб'ектыўна паўплываць не мог) у сямі матчах - нядрэнны вынік. А з улікам пераканаўчага выступлення ў Лізе Еўропы вынік увогуле можна назваць выдатным.


Паядынак у адказ супраць літоўскай Круоі для бела-блакітных быў фармальнасцю, усё ж зачын у тры мячы адыграць складана, ды і мінчане аб'ектыўна былі мацнейшымі. Ужо ў першыя 17 хвілін справаздачнага матча лік быў 4:0.

Дублем вызначыўся Дзмітрый Сычоў. Аформіць хет-трык перашкодзіў галкіпер Круоі, які адбіў пенальці.Спынілася яго выступленне за Дынама ў еўракубках - Сычоў вяртаецца ў Расію, у ніжагародскую Волгу. Канчатковы лік у матчы ўстанавіў Дзмітрый Хвашчынскі - 5:0. Наступным сапернікам мінчан стане харвацкі Лакаматыў. Першая гульня ў сталіцы 18 ліпеня.


Тым часам у футбольным клубе Мінск з'явіўся аддзел маркетынгу. Першае рашэнне яго кіраўнікоў - падняць кошт квіткоў на хатнія мачты гараджан. Цяпер яны самыя дарагія. Праўда, кампенсаваць гэтую нязручнасць клуб вырашыў арыгінальным чынам - розыгрышам латарэі. Кожны ўладальнік квітка можа выйграць айфон або веласіпед. Такім чынам кіраўніцтва клуба плануе прыцягнуць яшчэ больш балельшчыкаў на трыбуны. Астатнія гледачы, каму не так пашанцавала з латарэяй, не застануцца ў накладзе. Прад'явіўшы білет у адной са сталічных піцэрый, іх пачастуюць фірмовай стравай.


Дарэчы, 17 тур чэмпіянату і адкрывала хатняя гульня гараджан супраць БАТЭ. На матч прыйшлі дзве з паловай тысячы балельшчыкаў. Супрацьстаянне было апошняй рэпетыцыяй перад выхадам каманд на еўраарэну.


16 ліпеня барысаўчане прымаюць Шахцёр з Караганды, мінчане 18-га згуляюць супраць мальтыйскай Валеты. Перад важнымі матчамі абедзве каманды працавалі ў ашчаджальным рэжыме. Напэўна, таму мы ўбачылі толькі адзін гол - на 25-й хвіліне Радзівонаў прынёс перамогу жоўта-сінім.


У матчы Гомель - Дынама (Мінск) перамагла сталічная дружына, 2:1. 2:1 - перамога Шахцёра над Славіяй. У барацьбе за золата гарнякі апярэджваюць дзеючага чэмпіёна на 6 ачкоў. Дынама выйшла на трэцяе месца.


І апошняе. Хакейнае мінскае Дынама падпісала кантракт з канадскім абаронцам Дэрэкам Мічам, імя якога выгравіравана на Кубку Стэнлі. Такім чынам у складзе зуброў засталася адна свабодная вакансія легіянера.

На гэтым тыдні ўся ўвага Лізе чэмпіёнаў і Еўропы. Гонар краіны ў гэтых турнірах абараняюць каманды выключна цэнтральнага рэгіёну. Трансляцыі на Беларусь 2.