Рубрыка Матчбол

11 августа 2014
Другі раз у гісторыі беларускага футбола тры айчынныя каманды згуляюць у раундзе плэй-оф еўракубкаў. І ўсе тры прадстаўляюць цэнтральны рэгіён. БАТЭ будзе спрабаваць выйсці ў групавы этап самага прэстыжнага клубнага турніра Старога Свету - Лігу чэмпіёнаў, а сталічнае Дынама і Шахцёр у групавы раунд Лігі Еўропы. Агляд самага удалага футбольнага тыдня гэтага лета ў рубрыцы Матчбол.

Расказвае Станіслаў Ліпскі.

Фантастычная, казачная, не ўпэўненая, але так неабходная ўсім нам перамога атрымана. Барысаўскі БАТЭ здзівіў. На мой погляд, недзе нават жоўта-сінім пашанцавала - аднак, тым не менш... Чэмпіён усім нам гарантаваў футбольную еўракубкавую восень.

Беларусы першымі прапусцілі - зноў Сідзібэ, для нападаючага гэта ўжо трэці гол у вароты БАТЭ. Потым была чырвоная картка - на шчасце гасцям Барысаў-Арэны, і вось пасля гэтага моманту пачалося.

Пасля паядынку старшыня праўлення клуба Анатоль Анатолевіч Капскі заявіў аб сыходзе са сваёй пасады. У наступным сезоне ён будзе простым аматарам футбола, у гэта нават і не верыцца.

У наступным раўндзе БАТЭ згуляе супраць Слована са Славакіі. У выпадку агульнай перамогі жоўта-сінія атрымаюць амаль 9 мільёнаў еўра. Сталічнае Дынама прайшло румынскі Клуж, сапернік у плэй-оф Насьёналь з Партугаліі, а вось салігорскі Шахцёр паспрабуе у накаут-раўндзе прайсці ПСВ Эйндховен з Нідерландаў. У Лізе Еўропы за выхад у групавы раўнд каманды могуць зарабіць 1 мільён 300 тысяч еўра.
Вікторыя Азаранка пасля траўмы на ўсе 100%, зразумела, яшчэ не аднавілася. Аднак першыя перамогі пасля паўзы атрыманыя - у Манрэале: на Адкрытым чэмпіянаце Канады. Мінчанка пакуль 11-я ў сусветным рэйтынгу, ці вернецца на першы радок - нешта падказвае: так.

Па-першае, беларусцы ўсяго 25, па-другое, мінчанка зноў пачала перамагаць. На мінулым тыдні Алізе Карнэ і Хізер Уотсан нічога не змаглі супрацьпаставіць Вікторыі. У чвэрцьфінале Азаранка прайграла Агнешцы Радвансцы 2:6, 2:6, аднак пасля 17 матчаў супраць тэнісісткі з Польшчы - лік 12:5 на карысць мінчанкі. Наперадзе Адкрыты чэмпіянат ЗША.

Наступны тыдзень - нейкае свята спорту. Заўтра стартуе чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы, у сераду сталічнае Дынама прымае БАТЭ, ужо сёння тэнісны турнір у Цынцынаці з удзелам Вікторыі Азаранкі, у пятніцу хакей - турнір памяці Русллана Салея. І ўсё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі. Любіце спорт, і яшчэ ўбачымся.