Рубрыка Матчбол

10 марта 2014

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе змагацца за выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Францыі ў 2016 годзе. Пра гэта раней паведамляў галоўны трэнер нашай зборнай Георгій Кандрацьеў. Гэтыя словы ён пацвердзіў і ў інтэрв'ю для рубрыкі Матчбол.


Расказвае Андрэй Казлоў: Зборная Беларусі па футболе пачынае новую для себя гісторыю. Каманда Георгія Кандрацьева правяла першы таварыскі матч пасля жараб'ёўкі Еўра-2016.


Беларусы прайгралі Балгарыі з лікам 1-2, і галоўны трэнер нашай каманды Георгій Кандрацьеў адразу пасля матча заявіў, што гэта была найгоршая гульня беларускіх футбалістаў пад яго кіраўніцтвам. Нашы хлопцы, паводле прызнання трэнера, проста не матываваны гуляць за сваю нацыянальную зборную.


Між тым зборная Беларусі ўжо ведае сваіх сапернікаў па кваліфікацыі Еўра-2016. Гэта, найперш, дзеючыя чэмпіёны свету і Еўропы - іспанцы. На другую ступень групы можна паставіць моцную зборную Украіны. І ўжо за трэцяе месца беларусы будуць змагацца з македонцамі і славакамі. Але і няпростую каманду з Люксембурга ніхто з рахунку не спісвае.


Зоркі сусветнага валейбола: у Маладзечне прайшоў матч паміж беларускім Шахцёрам і казанскім Зенітам. У Беларусь прыехалі алімпійскія чэмпіёны Лондана ў складзе зборнай Расіі. І не толькі гульцы, але ж і галоўны стваральнік той перамогі - Уладзімір Алекна, які, як вядома, нарадзіўся ў беларускім Полацку.


У Міжнародны жаночы дзень - 8 Сакавіка - валейбалісты салігорскага Шахцёра ў Маладзечне, дзе праводзяць хатнія матчы, сабралі толькі самых адданых балельшчыкаў. І тых прыйшло нямала, але толькі адно імя гасцей павінна было сабраць поўныя трыбуны. Да нас у Беларусь прыехаў казанскі Зеніт, на сёння адна з самых моцных каманд у свеце.


Цікава і ганарова, што гэту каманду трэніруе спецыяліст, які пачынаў сваю прафесійную кар'еру валейбаліста ў Беларусі. Уладзімір Алекна, які прывёў зборную Расіі да золата Алімпійскіх гульняў у Лондане. Але ж нам прызнаецца, што са спартыўнага пункта гледжання яму непрынцыпова гуляць з беларускімі камандамі.


Шахцёр, які апошнім часам, як стала вядома, адчувае фінансавыя праблемы, прайграў, але ж доўга змагаўся. Акрамя такога, можа не балючага, але непрыемнага паражэння, салігорскі клуб выслухаў ад саперніка і пасля гульні.


Магчыма, што ў наступным сезоне салігорскі Шахцёр выступаць у Адкрытым чэмпіянаце Расіі не будзе. Варыянтаў развіцця падзей для беларускага валейбола два. Першы, месца Шахцёра зойме мінскі Будаўнік. Другі, гэтае месца не зойме ніхто.


Мінскае Дынама правяло першую сустрэчу першага раўнда плэй-оф Кубка надзеі. Гэты турнір, нагадаю, праводзіцца Кантынентальнай хакейнай лігай для каманд, якія не трапілі ў плэй-оф. Зубры, вядома, таксама туды не прабіліся. Але ж з перамогі пачалі шлях у Кубку надзеі. У Бабруйску быў абыграны браціслаўскі Слован з мінімальным лікам. Шайба за аўтарствам Сяргея Дразда.


Сёння ў 21 гадзіну мінскае Дынама правядзе другі матч супраць Слована. Гуляем не ў самым статусным турніры, але ж верым як у Дынама, так і наогул у беларускі спорт.