Рубрыка Матчбол

7 июля 2014

Свята футбола амаль завершана! На чэмпіянаце свету ў Бразіліі арганізатарам засталося правесці чатыры паядынкі. Ужо заўтра пройдзе першы паўфінал - наш канал матч Бразілія - Германія пакажа ў прамым эфіры. А пакуль жа гаворым пра самыя цікавыя моманты мундыяля, канстатуем лідарства сталічнага Дынама ў чэмпіянаце Беларусі па футболе, а таксама трапленне мінчаніна ў фінал самага прэстыжнага тэніснага турніру на планеце. Рубрыка Матчбол працягне выпуск.
Расказвае Станіслаў Ліпскі.


Жанчынам ужо цяпер можна ўздыхнуць з палягчэннем: усяго чатыры матчы засталося да завяршэння чэмпіянату свету па футболе ў Бразіліі. Праз тыдзень пераможца мундыяля ўвойдзе ў гісторыю спорту. Сюрпрызаў не будзе - як і чакалася, у паўфінале толькі фаварыты спаборніцтваў.


Іх афішы: Бразілія - Германія, Аргенціна - Нідэрланды. Гаспадары ў чвэрцьфінале, дзякуючы цудоўнаму ўдару Давіда Луіза, абгулялі калумбійцаў 2:1.


Германія без такіх эфектных галоў, але, тым не менш, прайшла французаў 1:0. Каманда з берагоў Рэйна першая ў гісторыі футбола, якая выходзіць у паўфінал чэмпіянат свету чацвёрты раз запар.


З такім жа лікам Аргенціна перайграла Бельгію. А вось 28-я каманда планеты - зборная Коста-Рыкі ў сваім чвэрцьфінале ледзь не паднесла чарговую сенсацыю, паўднёваамерыканцы толькі ў серыі пасляматчавых пенальці саступілі камандзе Нідэрландаў 3:4. Заўтра ў 23:00 стартуе першы паўфінал.


Чэмпіянат краіны па футболе сёлета, безумоўна, радуе: пасля 16 тура лідар не БАТЭ, а сталічнае Дынама. Напярэдадні мінчане на стадыёне Трактар прымалі Гомель і перемаглі каманду з берагоў Сожа 1:0. Эрнан Фігірэда вызначыўся. Дарэчы, гэты гол для яго стаў восьмым у вароты гамельчан.


Дзеючы чэмпіён БАТЭ 4:0 перамог Дынама-Брэст. Гараджане з футбольнага клуба Мінск з такім жа лікам мацнейшыя за Нафтан.


Макісм Мірны напярэдадні - у дзень свайго нараджэння, яму цяпер 37 - мог сам сабе паднесці фантастычны падарунак. Беларус выйшаў у фінал самага прэстыжнага тэніснага турніру на планеце - Уімблдона, зразумела, у змяшаным разрадзе.


Прадэманстраваць тэніс вышэйшага ўзроуню ў беларуска-тайваньскай пары не атрымалася, амаль без барацьбы перамог іншы інтэрнацыянальны дуэт: Ненад Зіманіч — Саманта Стосур 4:6, 2:6. Для Максіма Мірнага гэта быў восьмы фінал у міксце на турнірах Вялікага шлема і другі - на Уімблдоне. У першым выпадку ў пары з амерыканкай Серэнай Уільямс у 1998-м годзе ён выйграў.


На гэтым тыдні толькі футбол: у аўторак і сераду - паўфіналы чэмпіянату свету, у субботу і нядзелю - матчы за медалі, у пятніцу вашай увазе нацыянальны чэмпіянат Шахцёр прыме Нёман. Любіце спорт, і яшчэ ўбачымся.