Рубрыка Матчбол

3 марта 2014
Сталічнае хакейнае Дынама скончыла сваё выступленне ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. Апошні матч сабраў на трыбунах Мінск-Арэны 14 з паловай тысяч балельшчыкаў. А вось гандбольнае мінскае Дынама аншлаг на сваіх гульнях, хутчэй за ўсё, цяпер ніколі не ўбачыць. Чаму?

Адказ у Станіслава Ліпскага.

Бадай, адзін з самых паспяховых сучасных гандбольных праектаў нашай краіны - мінскае Дынама - на мінулым тыдні, без перабольшання, здзівіў ўсю спартыўную грамадскасць. Першы ў гісторыі незалежнай Беларусі клуб, які трапіў у раўнд плей-оф гандбольнай Лігі чэмпіёнаў, - Дынама - выйшаў з удзельнікаў чэмпіянату краіны, а сваіх гульцоў абвясціў волнымі агентамі.

Прычына банальная - адсутнасць сродкаў фінансавання. Некалькі месяцаў таму было прынята рашэнне спыніць супрацоўніцтва з беларускім фізкультурна-спартыўным таварыствам і змяніць назву. Аднак новы спонсар адмовіўся ад падтрымкі клуба. Новы год прынёс новыя праблемы, якія ўвогуле паставілі крыж на паспяховым праекце. Спыняе выступленне у групе В нацыянальнага турніру і даччыная каманда клуба. Нагадаем, Дынама - пяціразовы чэмпіён Беларусі, двухразовы ўладальнік Кубка краіны. Клуб быў створаны ў 2008 году.

А вось існаванню хакейнага мінскага Дынама, аб'ектыўна, нічога не пагражае. Між тым, справы зуброў у сваім турніры у Кантынентальнай хакейнай лізе на парадак горшыя. Апошняя пазіцыя ў турнірнай табліцы і другі год запар вясна прыносіць прыхільнікам сталічных не барацьбу за медалі, а толькі спадзяванне на Кубак надзеі.

Будзем называць рэчы сваімі імёнамі - цяперашні сезон стаў самым правальным за ўвесь час выступлення каманды ў КХЛ. На гэты раз змагацца будзем зноў толькі за Кубак надзеі (першы матч якога пройдзе ўжо 7 сакавіка - праўда, у Бабруйску) і за свой гонар, зразумела.

Развітанне з рэгулярным чэмпіянатам у хакеістаў Дынама напярэдадні атрымалася надзвычайным: па-першае, зноў аншлаг на трыбунах: балельшчыкі любяць сваю каманду і будуць падтрымліваць яе заўсёды, пры гэтым няважна, якое месца яна займае ў турнірнай табліцы.

Па-другое, мінчане вельмі ўпэўнена перайгралі рыжан - 5:2. Сёння пятую каманду Заходняй канферэнцыі. Чаму б так не гуляць ва усіх матчах чэмпіянату - пытанне рытарычнае.

На гэтым тыдні разам сочым за чвэрцьфіналамі Кубка Прэзідэнта па хакеі - Юнацтва згуляе супраць Ліды, салігорскі Шахцёр супраць Гомеля. У чацвер Дар'я Домрачава прыме старт на сёмым этапе Кубка свету па біятлоне, у пятніцу Вікторыя Азаранка плануе выступіць на тэнісным турніры ў амерыканскім Індыян-Уэлсе. Усё гэта на тэлеканалах Белтэлерадыёкампаніі.