Рубрыка Капітал

29 августа 2013

Зараз па традыцыі эканамічны агляд падзей гэтага тыдня на даступнай мове… Колькі каштуюць падручнікі і ў колькі ў цэлым абыдзецца сабраць дзіця да школы, даведаемся ў бліжэйшыя тры хвіліны ў рубрыцы Капітал.


Расказвае Якаў Бута.


Больш за ўсё за падручнікі заплацяць бацькі 10-класнікаў - 72 тысячы рублёў. Мінадукацыі зацвердзіла цэны на дапаможнікі ў новым навучальным годзе.


Бацькі першакласнікаў павінны будуць заплаціць за камплект падручнікаў 27 з паловай тысяч, самыя ж танныя кнігі для вучняў шостага класа - менш за 20 тысяч рублёў. Нагадаю, што на скідку ў 50% могуць разлічваць сем'і з трыма і больш дзецьмі. Бясплатна літаратуру дадуць сіротам, інвалідам і некаторым іншым катэгорыям ...



У цэлым жа сабраць дзіця ў школу можна за 860 тысяч рублёў. Гэта мінімальная сума выдаткаў на падрыхтоўку першакласніка.


Максімальная ж - 3 мільёны 600 тысяч. Сабраць жа старшакласніка можна за суму ад аднаго да чатырох з паловай мільёнаў рублёў. Дарэчы, да суботы ўключна ў Мінску будуць праходзіць спецыяльныя выставы-кірмашы Прывітанне, школа! і Нашым дзецям. Аднак актыўны гандаль будзе доўжыцца ў сталіцы да 10 верасня. Але і потым дэфіцыту школьных тавараў не будзе.



Сярэдняя зарплата ў Мінску ў жніўні наблізілася да сямі мільёнаў. Гэта самы высокі паказчык па краіне. На другой пазіцыі Мінская вобласць - пяць з паловай мільёнаў рублёў. Па тэмпах росту зарплаты сталіца саступае Брэсцкай і Гродзенскай абласцям. У Мінску даходы за год выраслі амаль на 19%.



У Беларусі павялічылі памеры камандзіровачных. Зараз за кожны дзень паездкі па краіне будуць плаціць 60 тысяч рублёў. Раней было 44. Сутачныя пры аднадзённых камандзіроўках або на невялікія адлегласці складуць 30 тысяч рублёў.