Рубрыка Капітал

17 апреля 2014
Сесці на цягнік у адзін клік. У Мінску ўсё большую папулярнасць набірае продаж білетаў праз Інтэрнэт. Прытым, ва ўсіх сферах: любыя віды транспарту і адпачынку на вашым экране. Напрыклад, кожны трэці білет у кіно прадаецца анлайн. Калі касы і чэргі стануць гісторыяй?

Прагноз ад Якава Буты ў рубрыцы Капітал.

Антон Вязьмікін прызнаецца, ідэя стварыць сэрвіс, які цяпер ведае практычна кожны мінчанін, нарадзілася ў адзін звычайны суботні вечар - не змог купіць квіток у кіно перад сеансам.

Зараз трэць усіх білетаў у кіно набываюць праз сэрвіс Антона. Да сістэмы далучаны ўсе кінатэатры Мінска.

Такімі ж паказчыкамі можа пахвалІцца і беларускі авіяперавозчык. Кожны другі білет на самалёт купляюць праз Інтэрнэт.

Сёння авіякампанія актыўна працуе над зручнасцю мабільных карыстальнікаў. Зарэгістравацца на рэйс з дапамогай смартфона або планшэта можна з нядаўняга часу, на чарзе - запуск мабільнай версіі сайта.

Крыху ніжэй паказчыкі ў чыгункі. Усё ж сярод пасажыраў цягнікоў менш актыўных карыстальнікаў Інтэрнэту. Сёння па пашпарце ў вагон заходзяць толькі 10% чалавек.

Набываючы білет праз Інтэрнэт, вы эканоміце час. Не трэба ехаць у касу і стаяць у чарзе. Да таго ж вы практычна заўсёды можаце выбраць месца ў вагоне цягніка ці ў зале кінатэатра.

Папяровыя квіткі ў многіх выпадках ужо не патрэбныя. Сесці ў вагон цягніка або самалёт можна па пашпарце. Ваш білет у электроннай базе. У кіно таксама можна ісці, ведаючы толькі нумар заказу. Праўда, каб праехаць у міжгароднім аўтобусе ці прыйсці на канцэрт, пакуль прыйдзецца раздрукаваць дакумент.