Рубрыка Капітал

15 мая 2014
Беларуска-кітайскі завод БелДжы ў Барысаве загружаны на 100% і рыхтуецца да пераходу на 2-зменны рэжым працы. Паводле слоў кіраўніцтва прадпрыемства, аб'ёмы продажаў аўтамабіляў стабільна растуць, у тым ліку і пастаўкі на экспарт. Чаму беларусы ўсё часцей аддаюць перавагу аўтамабілям айчыннай зборкі?

Раскажа Якаў Бута ў рубрыцы Капітал.

40 аўтамабіляў за суткі. Прыкладна такі ліміт цяпер у зборачным цэху беларуска-кітайскага завода. Зладжаная праца канвеера восем гадзін за дзень з перапынкам на абед. Але такіх аб'ёмаў ўжо не хапае.

Аляксей Крычмар, начальнік аддзела продажаў і сэрвісу СЗАТ БелДжы: Магутнасці завода на сённяшні дзень загружаны на 100%, і мы пачалі падрыхтоўку да пераходу на 2-зменны рэжым працы для павелічэння аб'ёму вытворчасці сутачнай.

Але гэта планы на бліжэйшы месяц. Наперадзе павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці ў некалькі разоў. Для гэтага спатрэбіцца будаўніцтва новага завода. Дарэчы, гэтымі днямі беларуская дэлегацыя знаходзіцца ў Кітаі. Фінальныя перамовы перад запускам маштабнага праекта.

Топ-менеджары кітайскай карпарацыі прызнаюцца, што продажы ў Беларусі ідуць нават лепш, чым чакалася. У нашай краіне рэалізавалі каля 800 машын, на экспарт у краіны Мытнага саюза пайшло больш за 2 тысячы аўтамабіляў.

Машынакамплекты з Кітая пастаўляюцца на завод вось у такім ужо сабраным выглядзе. Але пасля запуску новага завода пачнецца дробнавузлавая зборка. Гэта значыць, усе дэталі будуць пастаўляцца паасобку.

Асаблівую ўвагу надалі сэрвіснаму абслугоўванню. Цэнтры адкрылі па ўсёй краіне. Гарантыя на аўтамабілі айчыннай зборкі - 3 гады альбо 100 тысяч кіламетраў прабегу.

Яўген Чупін, намеснік начальніка цэха зборкі СЗАТ БелДжы: За ўвесь час вытворчасці пакуль сур'ёзных нараканняў да аўтамабіля ніякіх не было. Калі што-небудзь узнікае, адразу рэагуем. Калі такія звароты адбываюцца, людзі ідуць у СЦ і за кароткі час ліквідуюць усе непаладкі.