Рубрыка Капітал

6 марта 2014
Мінскі гімназіст стварыў беларуска-рускі слоўнік ў выглядзе мабільнага дадатку для Android. Гэта ўжо не першая распрацоўка праграміста. За плячыма ў старшакласніка яшчэ дзве сацыяльныя праграмы.

Але манетызаваць дадаткі хлопец пакуль не збіраецца. Чаму - спытаў Якаў Бута.

Літаральна за пару дзён новы дадатак мінскага школьніка спампавалі ўжо некалькі тысяч чалавек. Да гэтага часу для самай папулярнай мабільнай платформы не было годнага беларускага слоўніка.

Тры гады таму Сашу надакучыла гуляць у камп'ютарныя гульні. Вырашыў заняцца праграмаваннем. Слоўнік стаў ужо трэцім дадаткам школьніка. Аб манетызацыі пакуль не думае - выгада толькі ў выглядзе падзякі аднакласнікаў.

Юных талентаў, такіх як Аляксандр, выхоўваюць і падтрымліваюць у бізнес-інкубатарах. Напрыклад, як гэты, пры БДУ. Кіраўнік Аляксандр Мялешчанка кажа, што яркіх праектаў ад маладых праграмістаў з кожным годам усё больш. Зараз ідзе прыём заявак на конкурс Belarus Startup. Пачаткоўцам-айцішнікам дапамогуць вывесці іх прадукт на міжнародны рынак.

Адзін з яркіх прыкладаў - студэнт трэцяга курса БДУ Дзмітрый. Яго апошнім дадаткам скарысталіся ўжо 300 тысяч чалавек.

Дзмітрый - адзін з удзельнікаў конкурсу Belarus Startup. На суд журы вынес гульню, якая, як ён спадзяецца, стане не менш папулярнай за Angry Birds. Вынікі падвядуць дваццаць 25 на штогадовай выставе TIBO.