Рубрыка Капітал

5 июня 2014
Узвядзенне жылля па сістэме дзяржзаказу пачнецца ўжо сёлета. У планах - пабудаваць 2 буйнапанэльныя шматпавярховыя дамы. Дарэчы, пляцоўкі для іх вызначаны. Справа за праектнай дакументацыяй, якая зараз праходзіць экспертызу. Другая, але не менш значная тэма - будаўніцтва арэнднага жылля...

У эканамічных асаблівасцях гэтых пытанняў разбіраўся Якаў Бута.

Першыя два дамы па сістэме дзяржзаказу ў сталіцы пачнуць узводзіць сёлета. Гэта будуць буйнапанэльныя шматпавярховыя дамы. Будаўнічыя пляцоўкі для іх вызначаныя ў Заводскім і Маскоўскім раёнах.

На гэты момант праектныя работы для абодвух аб'ектаў завершаныя: дакументацыя на экспертызе. Нагадаю, у аснове метаду будаўніцтва жылля па дзяржзаказе ляжыць прынцып здачы яго пад ключ. Гэта значыць - дзяржаўны заказчык будуе за крэдытныя грошы. А калі ўзвядзенне дома падыходзіць да канца і сфарміраваны канчатковы кошт квадратнага метра, патэнцыяльным жыхарам будуць прапаноўваць куплю кватэр. Стаць навасельцамі такіх дамоў змогуць грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.


Яшчэ 11 арэндных дамоў будуюць зараз у Мінску. Большую частку з іх плануюць здаць ужо сёлета. Праўда, калі ўдасца аператыўна вырашыць фінансавыя цяжкасці, якія ўзніклі апошнім часам.

Арэндныя новабудоўлі з'явяцца амаль у кожным раёне Мінска. Больш за ўсё - пяць - у Першамайскім. А дом на вуліцы Асіпенкі стане арэндным пасля рэканструкцыі. Усяго сёлета ў сталіцы пабудуюць больш за сто тысяч квадратных метраў такога жылля.

Заўтра раніцай у Мінску можна будзе знайсці працу за дзве гадзіны. З дзесяці да дванаццаці ў маладзёжным цэнтры Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта пройдзе міні-кірмаш вакансій для навучэнцаў і студэнтаў. Там збяруцца прадстаўнікі кадравых службаў трыццаці арганізацый, у якіх ёсць вакансіі для моладзі на лета.