Рубрыка Экскурсійны агляд

29 сентября 2013

Паглядзець на Мінск вачыма турыста. Акунуцца ў вір гістарычных падзей. Карацей, убачыць па-новаму тое, што нам здавалася штодзённым.


Пра гэта і не толькі ў нашай рубрыцы Экскурсійны агляд з Анастасіяй Багамолавай.

Гэты храм паўстаў на вельмі незвычайным месцы. Менавіта тут заканчвалася Мінскае замчышча. А храм паўстае побач з ракой Нямігай.


Петрапаўлаўскі храм будаваўся ў няпросты час. У XVII стагоддзі нашы землі ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. І тады, як вядома, галоўнай верай было каталіцтва. Аднак яшчэ ў 1569 годзе прымаецца ўніяцтва.


Пачалося будаўніцтва храма ў 1611 годзе. Першапачаткова ён быў драўляны. І толькі праз гадоў 20 храм стаў каменным.


А ў XVIII стагоддзі царква згарэла. Але дзякуючы імператрыцы Кацярыне Другой яна была адноўлена і атрымала назву Святакацярынінская царква, а таксама новы статус кафедральнага сабора.


Падчас вайны ў гэтым храме дазваляюць службы. І тут знаходзіцца ікона Маці Божай. Пасля вайны храм закрываюць, усіх, хто тут служыў, рэпрэсіруюць ці забіваюць. І толькі праз 49 гадоў, у 1991 годзе, упершыню за такі доўгі час ізноў тут адбываецца праваслаўная служба.