Рубрыка Экскурсійны агляд

20 октября 2013

Паглядзець на Мінск вачыма турыста. Акунуцца ў вір гістарычных падзей. Карацей, убачыць па-новаму тое, што нам здавалася такім звыклым. Гэта і не толькі ў нашай рубрыцы Экскурсійны агляд.


У будынку спалучаліся рысы готыкі і паўночнага Рэнесансу. Галоўны фасад упрыгожвалі нішы, распісаныя фрэскамі з выявамі святых. Дарэчы, такі сінтэз архітэктуры і жывапісу з'яўляецца адметнай рысай дойлідства Беларусі.


Уніятаў на той час у горадзе было шмат, таму храм быў вельмі запатрабаваны. Здзіўляла царква і сваёй архітэктурай, яна была багата аздоблена.


Але, на жаль, пры перабудове роспісы не захаваліся.


Царкву пераасвяцілі ў царкву святых Пятра і Паўла. Дарэчы, пасля гэтага пачалася блытаніна з ужо вядомай Петрапаўлаўскай царквой на Нямізе. Але ў 1835 годзе здарыўся пажар, пасля якога сабор чакала некалькі перабудоў.


Адзінае, што засталося пасля вайны, - гэта будынкі манастыроў. Сучаснае аднаўленне царквы пачалося ў 2009 годзе згодна з праектам архітэктара Багласа. Зараз у новым будынку размяшчаецца Канцэртная зала дзіцячай філармоніі Верхні горад.