Ртуць у падвале жылога дома выявіў жыхар Маладзечна

5 августа 2014

500 грамаў хімічнага рэчыва знаходзілася ў цэлафанавым пакеце. Пры першым замеры дапушчальная канцэнтрацыя ртуці была перавышана ў 10 разоў. Між тым, ва ўсіх пад'ездах дома ўзровень рэчыва не перавышаў норму - эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася. Пасля неабходных прафілактычных мерапрыемстваў дазволена далейшая эксплуатацыя падвальнага памяшкання. Пацярпелых няма. Акалічнасці здарэння высвятляюцца.