Калядныя песні і прымаўкі сёння гучаць на філфаку

17 декабря 2013

Фальклорна-этнаграфічны калектыў Багач ужо пяты раз віншуе выкладчыкаў і студэнтаў з надыходзячымі Калядамі і Новым годам. Сёлета калектыў стаў інтэрнацыянальным і папоўніўся кітайскімі студэнтамі. Каб цалкам узнавіць каларыт хрысціянскага свята, галоўнай дзеючай асобай стала каза. Паводле старажытных павер'яў, яна прыносіць багацце і добры ўраджай. Таму нават дэкан факультэта сустрэў казу гасцінна і шчодра адарыў падарункамі. На факультэце існуе этнаграфічны музей з экспанатамі беларускай культуры. А арганізатарам касцюмаванай і тэатралізаванай імпрэзы паводле традыцыі стала кафедра беларускай літаратуры.