Калядны кірмаш працягваецца ў Мінску

11 января 2014

Выбар падарункаў заўсёды быў і застаецца актуальным у гэтыя святочныя дні. Стварыць калядную атмасферу і павіншаваць блізкіх проста, калі набыць маленькія сюрпрызы.


Іх ужо выбрала на кірмашы наш карэспандэнт Надзея Сербіненка. Хрысціянскае свята заўсёды адзначаюць з вялікай верай у сэрцы. Сёстры з прыхода храма святога архангела Міхаіла, што ў Чыжоўцы, перакананыя, што лепшы падарунак на Ражство - гэта свечка. Яе можна падарыць як самаму дарагому чалавеку, так і незнаёмаму. Галоўнае зрабіць гэта з вялікай любоўю.


Побач - яшчэ адзін трапны падарунак. Сяргей сам разводзіць пчол, у яго больш за 200 жоўта-чырвоных сямей. Таму ў пасечных сакрэтах ён сапраўдны прафесіянал.


Майскі, верасовы, ліпавы, грэчкавы, рапсавы і кляновы. На стэндзе прапанавана каля 20 сартоў мёда беларускай і расійскай вытворчасці. І ў кожнага сорта - свой пакупнік.


Індус Друва Дава жыве ў Мінску ўжо два гады. І з гонарам прадае айчынныя тавары, у карысці якіх цалкам упэўнены. Так, саляная лампа з сэрца Гімалаяў - неабходны атрыбут кожнай мясцовай сям'і.


На калядным кірмашы можна знайсці амаль усё. Падарункі на Каляды могуць быць самымі рознымі. Для жанчын - доўгачаканыя ўпрыгажэнні і натуральныя масляныя духі з сэрца Ірана, і беларускія воўнавыя шкарпэткі. Галоўнае - зрабіць сюрпрыз прыемным.