Нарадзіўся пад Ражаство

24 декабря 2013

Сёння 215-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча. Юбілей паэта, публіцыста і асветніка адзначаюць у многіх краінах. Ураджэнец Навагрудка здолеў стаць часткай нацыянальных культур Літвы, Польшчы, Чэхіі - ды практычна ўсяго славянскага рэгіёну. Але пісаў Міцкевіч пра беларусаў, гаварыў па-беларуску і стаяў ля вытокаў стварэння нацыянальнай літаратуры.


Расказвае Наталля Бардзілоўская.


На фоне прыжыццёвага партрэта Міцкевіч на скале Аю-Даг.


Сяргей Мінскевіч дэкламуе санет Аю-Даг. Архівіст амаль з падобным прозвішчам сёння бадай адзіны міцкевічазнаўца ў Беларусі. Яго гаджэт ўмяшчае ўсе вершы і паэмы Адама Бернарда. Працу над перапрацоўкамі першакрыніц перакладчык не перапыняе нават у метро. А за Дзяды і крымскія санеты засеў яшчэ быўшы савецкім студэнтам, калі Міцкевіча наогул да Беларусі не адносілі. Ды і памёр паэт у Канстанцінопалі.


Беларуская мова ў Міцкевіча - ад нараджэння. Шляхціч з-пад Навагрудка, адукаваны ў Вільні, ён стаў носьбітам мовы свайго паходжання, мовы ліцвінаў, літаратурнай мовы Вялікага Княства Літоўскага. Беларусізмы браў і з фальклору, ад народа. Але жыў у час, калі нашы землі пасля падзелу Рэчы Паспалітай увайшлі ў склад Расійскай імперыі.


Вандроўнік паняволі. Рамантык па характары, бунтар па складзе жыцця. Міцкевіч сустракаўся з дзекабрыстамі, сябраваў з Пушкіным. Той перакладае яго балады.


У маіх руках рарытэт. Гранкі першага ў гісторыі перакладу з польскай на беларускую мову Пана Тадэвуша - знакавай паэмы Адама Міцкевіча. У 50-ых гадах 19-га стагоддзя гэты пераклад рыхтаваў Дунін-Марцінкевіч. Кніга была ўжо набраная ў выдавецтве, але цэнзурны камітэт забараніў выхад тыражу ў свет. Перакладчык быў разораны, а гранкі трапілі ў рукі калекцыянера.


Больш чым праз стагоддзе гэтыя гранкі трапілі ў Беларускі архіў-музей літаратуры. У фондах - цэлая калекцыя: каля паўсотні зборнікаў і кніг, тоўсты стос дакументаў.


Сенсацыя апошніх гадоў - кніга Падарожжа па сівых мурах з Адамам Міцкевічам. Аўтар расшыфраваў некаторыя тайны Пана Тадэвуша. У літаратурным замку Гарэшка - правобраз Мірскага замка.


Не толькі літаратурны класік - гісторык, які ўклаў у свае творы звесткі пра Беларусь і еўрапейскія землі. Напэўна, таму нашы суседзі знаходзяць у Міцкевічы штосьці роднаснае…