Радыкюль коштам 10 мільёнаў рублёў

16 января 2014

У сталічным супермаркеце маладая пара забрала сумку адной з пакупніц у надзеі атрымаць наяўныя грошы. Аднак відавочна не чакалі, што галоўная каштоўнасць у іншым. Флэшку, якую выкралі зламыснікі разам з сумкай, гаспадыня ацаніла ў 10 мільёнаў рублёў. На электронным носьбіце былі запісаныя навуковыя распрацоўкі. Проста свае рэчы жанчына пакінула ў камеры захоўвання. Калі вярнулася з пакупкамі, выявіла, што ячэйка пустая. Дзякуючы камерам відэаназірання ўдалося атрымаць кадры з выявай хлопца і дзяўчыны, якія сваім ключом адкрылі камеру захоўвання і забралі чужую сумку. Міліцыя просіць усіх, хто пазнаў падазроных, звяртацца па тэлефонах: (017) 208-76-47, (017) 252-02-02 або 102.