Рэпетыцыя да Дня Перамогі ўнясе карэктывы ў транспартны рух сталіцы

3 мая 2013

Заўтра і 6 мая з  дзесяці вечара да апоўначы будзе абмежаваны рух па праспекце Незалежнасці: ад вуліцы Купалы да Казлова ў абодвух напрамках. ДАІ рэкамендуе вадзіцелям і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтыя абставіны пры выбары маршруту.