Рамонт праспекта Незалежнасці працягваецца

3 августа 2013

Сёння закрыты для руху транспарту ўчастак ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова. Аўтамабілістам прапануюць аб'язджаць праблемны ўчастак, пакуль дарожнікі мяняюць асфальт. Нашаму карэспандэнту Антаніне Станкевіч удалося пад'ехаць максімальна блізка да эпіцэнтра работ.



Сёння участак праспекта Незалежнасці ад вуліцы Казлова да Янкі Купалы сустракае аўтамабілістаў забараняльнымі знакамі. Прайсці па тратуарах яшчэ можна, а вось праехаць ужо ніяк. Капітальны рамонт, тлумачаць дарожнікі, усё ідзе па плане.


У эпіцэнтры падзей - плошча Перамогі. Тэхнікі і людзей хапае, запэўніваюць майстры. Працуюць таксама ў адпаведнасці з тэхналогіяй, некалькі слаёў моцнага асфальту дазволяць не рамантаваць дарогу яшчэ некалькі гадоў, гарантыя як-ніяк.


У гэтыя выхадныя ўся ўвага - кальцу на плошчы Перамогі. У наступныя дні адрамантуюць і астатнія ўчасткі на гэтым адрэзку праспекта.


Ужо заўтра вечарам можна будзе праехацца па адноўленай плошчы Перамогі. Адразу як высахне асфальт, спецыялісты нанясуць разметку. І перашкодзіць гэтым планам можа хіба толькі моцны дождж.