Рэкорды супраць хваробы

14 декабря 2013
Каля 700 000 жыхароў сталіцы сёлета зрабілі прышчэпку ад грыпу. Дарэчы, гэта самы вялікі паказчык за апошнія 11 гадоў. У першую чаргу вакцынацыя была зроблена людзям з так званай групы рызыкі: цяжарным жанчынам, дашкольнікам, асобам з хранічнымі захворваннямі і тым, каму больш за 65 гадоў. Так, дзякуючы імунізацыі, на прадпрыемствах Мінска толькі летась атрымалася папярэдзіць больш за 25 тысяч выпадкаў захворвання. Такім чынам, змаглі пазбегнуць эканамічных страт, якія ацэньваюцца на 23 мільёны долараў. Зараз кампанія вакцынацыі супраць грыпу ў сталіцы завяршылася.