Рэкардсменка па крымiнальных справах

17 ноября 2014

У сталіцы ў рукі міліцыі трапілася своеасаблівая рэкардсменка па крымiнальных справах. На рахунку жанчыны больш за 70 крадзяжоў. У гэты раз прафесійную зладзейку затрымалі пасля таго, як яна абчысціла ў саўне свайго новага знаёмага. Калі кавалер заснуў, 36-гадовая дама скарысталася момантам і выняла з яго кашалька ўсё, што было - крыху больш за два мільёны рублёў. Мужчына, калі прачнуўся, адразу ж звярнуўся ў міліцыю. Шукаць доўга зламысніцу не прыйшлося - праваахоўнікі добра ведаюць і саму лэдзі, і яе паслужны спіс.


У дачыненні да дамы распачата чарговая крымінальная справа. Гэтым разам яна можа адправіцца за краты на тэрмін да пяці гадоў.